Главная

Факультет

Идеологическая работа

Учебный процесс

Студентам

Наука

Абитуриенту

Праграма дзейнасці

Праграма дзейнасці

Прадстаўляем вашай увазе праграму дзейнасці гуртка “Радавод”:

Дзейнасць ажыццяўляецца па наступных накірунках:

1) Радаводы знакамітых беларусаў: стварэнне агульнага спіса беларусаў-землякоў, праслаўленых на Беларусі і за яе межамі ў розныя гістарычныя эпохі з мэтай далейшага паглыбленага даследавання іх радавода.
Праца над дадзенай тэмай мусіць ажыццяўляцца па наступнай схеме:

2) Бібліяграфія: азнаямленне і прэзентацыя новых выданняў па генеалогіі, іх сістэматызацыя, стварэнне агульнай бібліяграфічнай базы.

    • пошук і прагляд друкаваных крыніц па кожнаму канкрэтнаму раёну і стварэнне спіса слаўных асоб з гэтага рэгіёна. Рэкамендуецца за аснову ў пошуку выкарыстоўваць раённыя кнігі “Памяць”.
    • стварэнне агульнага зводнага спісу беларусаў-землякоў.
    • сістэматызацыя бібліяграфічных звестак, архіўная праца па распрацоўцы радаводаў.

3) Некропалі: апісанне могільнікаў па пэўных правілах, фотафіксацыя ўсіх даваенных пахаванняў на іх.

Могілкі з’яўляюцца месцам не толькі сацыяльнай, але і генеалагічнай памяці. Апісанне кожнага магільнага комплексу мае на сённяшні момант важнае значэнне. Неабходнай з’яўляецца фотафіксацыя і апісанне надгробкаў і эпітафій усіх пахаванняў даваеннага часу, бо менавіта яны (як помнікі даўніны) знаходзяцца пад пагрозай знішчэння. У той жа час інфармацыя, адлюстраваная на іх, можа не захавацца ў архіўных дакументах. Апісанню належаць выключна ўсе старадаўнія помнікі.

4) Навукова-даследчыцкая дзейнасць: кансультаванне і дапамога ў генеалагічных даследаваннях сябрам гуртка, абмеркаванне гатовых радаводаў, падрыхтоўка іх да публікацыі.

Для рэалізацыі дадзеных праектаў патрэбна ваша асабістая зацікаўленасць і праца!

Да супольнай працы над кожным праектам можна далучыцца па ўласным жаданні.

21 03 2023 4   

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

br   brsmmgi   mr   fpb   szh

gmis

Контакты

220037, г. Минск, ул. Менделеева, д. 36
тел. +375 17 360-09-14
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

График работы:
понедельник–пятница 8.20–20.30
суббота 08.20–14.30

Яндекс.Метрика