Паважаныя сябры!
Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае Вас прайсці навучанне ў "Школе юнага гісторыка", якая пачне працу ў кастрычніку 2022 года.
Дзейнасць школы накіравана на паглыбленае вывучэнне школьнікамі айчыннай і сусветнай гісторыі, а таксама на знаёмства з гістарычным факультэтам БДУ, яго адукацыйнай і навуковай базай. Слухачы атрымаюць магчымасць удасканаліць веды па гісторыі, археалогіі, этналогіі і музеязнаўстве, азнаёміцца з найноўшымі дасягненнямі навукоўцаў і даследчыкаў, абмеркаваць актуальныя або малавядомыя праблемы з выкладчыкамі, аспірантамі і магістрантамі гістарычнага факультэта.
Удзельнікамі школы могуць стаць вучні 7–11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій, а таксама навучэнцы каледжаў Рэспублікі Беларусь. Заяўкі на навучанне прымаюцца да 30 верасня 2022 года з дапамогай рэгістрацыі на сайце гістарычнага факультэта па адрасе https://hist.bsu.by/school
Заняткі ў "Школе юнага гісторыка" праводзяцца па суботах (па раскладзе) двойчы ў месяц на гістарычным факультэце (г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36, час: 14.30). Для іншагародніх удзельнікаў будзе арганізавана анлайн-трансляцыя.
Навучанне ў "Школе юнага гісторыка" бясплатнае.
Уся інфармацыя аб "Школе юнага гісторыка", у тым ліку расклад, размяшчаецца на сайце гістарычнага факультэта БДУ ў раздзеле "Абітурыенту" – "Школа юнага гісторыка". Расклад заняткаў дадаткова адпраўляецца зарэгістраваным слухачам школы ў інфармацыйных лістах.
Тэлефон для даведак: +375 17 360 09 14.
Кантактная асоба ад гістарычнага факультэта БДУ – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Дзянісава Алена Рыгораўна, прац. тэл. +375 17 360 09 14.
12 заключны занятак у Школе юнага гісторыка пройдзе 19 сакавіка 2022 г. Форма ўдзелу — дыстанцыйная (у фармаце відэаканферэнцыі на адукацыйным партале гістарычнага факультэта (eduhist.bsu.by)).
На занятку будуць падведзены вынікі працы за год і вызначаны слухачы, якія атрымаюць Сертыфікаты аб тым, што яны праслухалі курс лекцый.
Тэма: Магчымасці атрымання будучай прафесіі на гістарычным факультэце БДУ
Выкладчык: Алена Рыгораўна Дзянісава, Дзмітрый Мікалаевіч Бузун
Час: 14.30—15.40
10 занятак у Школе юнага гісторыка пройдзе 26 лютага 2022 г. Форма ўдзелу — дыстанцыйная (у фармаце відэаканферэнцыі на адукацыйным партале гістарычнага факультэта (eduhist.bsu.by)).
Тэма: Уплыў Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. на жыццё расійскіх грамадзян
Выкладчык: дацэнт кафедры гісторыі Расіі Яршова Вольга Ігараўна
Час: 14.30–15.40