Главная

Факультет

Идеологическая и воспитательная работа

Учебный процесс

Студентам

Наука

Абитуриенту

Новости
  • Будь с нами
  • Специальности

Паважаныя слухачы!​

Першы занятак у Школе юнага гісторыка пройдзе 1 кастрычніка 2022 г.
Тэма: На досвітку гісторыі: тэрыторыя Беларусі ў каменным веку
Выкладчык: к.г.н., дацэнт Вайтовіч А.У.
Час: 14.30–15.40
аўд. 210 + відэаканферэнцыя
г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36

Паважаныя сябры!

Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае Вас прайсці навучанне ў "Школе юнага гісторыка", якая пачне працу 16 кастрычніка 2021 года.

Дзейнасць школы накіравана на паглыбленае вывучэнне школьнікамі айчыннай і сусветнай гісторыі, а таксама на знаёмства з гістарычным факультэтам БДУ, яго адукацыйнай і навуковай базай. Слухачы атрымаюць магчымасць удасканаліць веды па гісторыі, археалогіі, этналогіі і музеязнаўстве, азнаёміцца з найноўшымі дасягненнямі навукоўцаў і даследчыкаў, абмеркаваць актуальныя або малавядомыя праблемы з выкладчыкамі, аспірантамі і магістрантамі гістарычнага факультэта.

Удзельнікамі школы могуць стаць вучні 7–11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій, а таксама навучэнцы каледжаў Рэспублікі Беларусь. Заяўкі на навучанне прымаюцца да 15 кастрычніка 2021 года з дапамогай рэгістрацыі на сайце гістарычнага факультэта па адрасе https://hist.bsu.by/school

Паважаныя слухачы!
11 заключны занятак у Школе юнага гісторыка пройдзе 20 сакавіка 2021 г. у фармаце відэаканферэнцыі. На занятку будуць падведзены вынікі працы за год і вызначаны слухачы, якія атрымаюць Сертыфікаты аб тым, што яны праслухалі курс лекцый.
Тэма: Гістарычны факультэт БДУ: мінулае і сучаснасць
Выкладчыкі: Дзянісава А.Р., Бузун Дз.М.
Час: 14.30—15.40

Яндекс.Метрика