З 6 кастрычніка 2018 года на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пачынае працу "Школа юнага гісторыка".
Слухачамі школы могуць стаць вучні 7–11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій.
Мэта школы — паглыбленае вывучэнне гісторыі; аказанне дапамогі вучням 7–11 класаў у вывучэнні сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі.
Заняткі праводзяцца 2 разы ў месяц па суботах на гістарычным факультэце (г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6, аўд. 23, час: 14.30). Расклад заняткаў будзе размешчаны на сайце факультэта і дадаткова адпраўлены зарэгістраваным слухачам школы ў першым інфармацыйным лісце.
Навучанне бясплатнае.
Заяўкі прымаюцца па 5 кастрычніка 2018 г. з дапамогай рэгістрацыі на сайце гістарычнага факультэта па адрасе www.hist.bsu.by/school
Уся інфармацыя аб "Школе юнага гісторыка" размяшчаецца на сайце гістарычнага факультэта БДУ ў раздзеле "Абітурыенту" — "Школа юнага гісторыка".
Тэлефон для даведак: +375 17 209 55 98.
Кантактная асоба ад гістарычнага факультэта БДУ — дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Дзянісава Алена Рыгораўна, прац. тэл. +375 17 222 33 00.
У суботу 17 сакавіка 2018 г. завяршыла працу "Школа юнага гісторыка". Па выніках работы сертыфікаты "Школы..." атрымалі 58 навучэнцаў 6-11 класаў. Сярод іх школьнікі, якія наведваюць заняткі “Школы...” некалькі гадоў запар – Каструкоў І., Казлоўскі М., Лузан Ц., Рудко Я., Ніжывінскі Ц., Чэрнік А. Куратар Дзянісава А.Р. і арганізатары "Школы юнага гісторыка" выражаюць шчырую падзяку слухачам і выкладчыкам і спадзяюцца на супрацоўніцтва ў наступным 2018-2019 навучальным годзе.
17 сакавіка 2018 г. у 14.30 на гістарычным факультэце БДУ адбудзецца дванаццаты занятак у рамках "Школы юнага гісторыка".
Слухачам будзе прадстаўлена лекцыя на тэму "Фарміраванне Версальска-Вашынгтонскай сістэмы міжнародных адносін пасля завяршэння Першай сусветнай вайны" (старшы выкладчык — Назаранка Арцём Міхайлавіч).
Таксама адбудзецца ўручэнне сертыфікатаў найбольш актыўным слухачам.
Месца правядзення заняткаў — вул. Чырвонаармейская, д. 6
аўд. 23 (7-11 класы).