21 кастрычніка 2017 г. у 14.30 на гістарычным факультэце БДУ адбудзецца другі занятак у рамках "Школы юнага гісторыка". Слухачам будуць прадстаўлены лекцыі на тэмы "Гарады і рамёствы на беларускіх землях у ІХ - XIV стст." (старшы выкладчык - Грыбко І.Л.) і "Пісьменства і рукапісныя кнігі на Беларусі ў ХІ - XV стст." (дацэнт - Дзянісава А.Р.). Месца правядзення заняткаў - вул. Чырвонаармейская, д. 6, аўд. 33 (6-7 класы) і 23 (9-11 класы).
14 октября 2017 г. состоится общее собрание и начнутся занятия в рамках «Школы юного историка».
Начало занятий — 14.30.
Место проведения — г. Минск, ул. Красноармейская, 6
- 7-8 классы - ауд. 33
- 9-11 классы - ауд. 23
З 7 кастрычніка 2017 года на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пачынае працу "Школа юнага гісторыка".
Слухачамі школы могуць стаць вучні 7-11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій.
Мэта школы — паглыбленае вывучэнне гісторыі; аказанне дапамогі вучням 7-11 класаў у вывучэнні сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі.
Заняткі праводзяцца па суботах (па раскладзе 2 разы ў месяц) на гістарычным факультэце (г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6, аўд. 23, час: 14.30). Таксама плануецца дыстанцыйны ўдзел.
Навучанне бясплатнае.
Заяўкі прымаюцца па 11 кастрычніка 2017 г. з дапамогай рэгістрацыі на сайце гістарычнага факультэта па адрасе www.hist.bsu.by/school
Уся інфармацыя аб "Школе юнага гісторыка" размяшчаецца на сайце гістарычнага факультэта БДУ ў раздзеле "Абітурыенту" - "Школа юнага гісторыка".
Тэлефон для даведак: +375 17 209 55 98