Главная

Факультет

Идеологическая и воспитательная работа

Учебный процесс

Студентам

Наука

Абитуриенту

Новости
  • Будь с нами
  • Специальности

Паважаныя слухачы!​

Другі занятак у Школе юнага гісторыка пройдзе 21 кастрычніка 2023 г.
Тэма: З гісторыі грашовага абарачэння: 1914–1924 гг.
Выкладчык: старшы выкладчык Латушкова Ю.П.
Час: 14.30–15.40
аўд. 209 + відэаканферэнцыя
г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36

Паважаныя слухачы!​

Першы занятак у Школе юнага гісторыка пройдзе 7 кастрычніка 2023 г.
Тэма: Равеснікі Вялікіх пірамід: хто жыў на тэрыторыі Беларусі ў III тыс. да н.э.
Выкладчык: к.г.н., дацэнт Вайтовіч А.У.
Час: 14.30–15.40
аўд. 209 + відэаканферэнцыя
г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36

Паважаныя сябры!

Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае Вас прайсці навучанне ў "Школе юнага гісторыка", якая пачне працу 07 кастрычніка 2023 года.

Дзейнасць школы накіравана на паглыбленае вывучэнне школьнікамі айчыннай і сусветнай гісторыі, а таксама на знаёмства з гістарычным факультэтам БДУ, яго адукацыйнай і навуковай базай. Слухачы атрымаюць магчымасць удасканаліць веды па гісторыі, археалогіі, этналогіі, музеязнаўстве і рэгіёназнаўстве, азнаёміцца з найноўшымі дасягненнямі навукоўцаў і даследчыкаў, абмеркаваць актуальныя або малавядомыя навуковыя праблемы з выкладчыкамі, аспірантамі і магістрантамі гістарычнага факультэта.

Яндекс.Метрика