З 7 кастрычніка 2017 года на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пачынае працу "Школа юнага гісторыка".
Слухачамі школы могуць стаць вучні 7-11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій.
Мэта школы — паглыбленае вывучэнне гісторыі; аказанне дапамогі вучням 7-11 класаў у вывучэнні сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі.
Заняткі праводзяцца па суботах (па раскладзе 2 разы ў месяц) на гістарычным факультэце (г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6, аўд. 23, час: 14.30). Таксама плануецца дыстанцыйны ўдзел.
Навучанне бясплатнае.
Заяўкі прымаюцца па 11 кастрычніка 2017 г. з дапамогай рэгістрацыі на сайце гістарычнага факультэта па адрасе www.hist.bsu.by/school
Уся інфармацыя аб "Школе юнага гісторыка" размяшчаецца на сайце гістарычнага факультэта БДУ ў раздзеле "Абітурыенту" - "Школа юнага гісторыка".
Тэлефон для даведак: +375 17 209 55 98