16 снежня 2017 г. у 14.30 на гістарычным факультэце БДУ адбудзецца шосты занятак у рамках "Школы юнага гісторыка".
Слухачам будуць прадстаўлены лекцыі на тэмы "Магдэбургскае права ў Вялікім Княстве Літоўскім" (старшы выкладчык — Грыбко Ірына Леанідаўна) і "Асновы беларускай кірылічнай палеаграфіі" (дацэнт — Латушкін Андрэй Мікалаевіч).
Месца правядзення заняткаў — вул. Чырвонаармейская, д. 6
аўд. 33 (7-8 класы)
аўд. 23 (9-11 класы).