Камітэт пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання "БРСМ" гістарычнага факультэта БДУ віншуе вас з важлівай падзеяй у вашым жыцці – паступеннем ва ўніверсітэт! Паступленнем у лепшы ўніверсітэт, ды й на лепшы факультэт гэтага ўніверсітэта! І тут, магчыма, няма нічога дзіўнага: куды яшчэ маглі паступіць лепшыя, вось непасрэдна вы, калі не ў БДУ і не на наш гістарычны факультэт?! Адказ просты.
У вас пачнецца студэнцкае жыццё. Распачне яго ваша першая ў жыцці пара. Яна будзе самая цікавая! Паверце. Увогуле на гістфаку ўсе пары цікавыя, таму што ў нас іх вядуць, самыя лепшыя выкладчыкі. І гэта сапраўды так!
Але ў нас не толькі пары цікавыя і выкладчыкі, у нас вельмі цікавае і займальнае жыццё на факультэце. У першую чаргу з-за таго, што ў нас дзейнічаюць шматлікія моладзевыя арганізацыі.
Грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” гістарычнага факультэта БДУ – гэта актыўныя, дружныя, вясёлыя маладыя рабяты, якім не абыякаваe жыццё іх роднага факультэта і ўніверсітэта, у тым ліку, і жыццё нашай краіны.
Такіх жа мы чакаем у нашай арганізацыі. А такімi могуць з’яўляцца толькі ЛЕПШЫЯ студэнты ЛЕПШАГА ўніверсітэта И ЛЕПШАГА факультэта гэтага ўніверсітэта! Гэта вы, дарагія нашы першакурснікі!
Сябры, прыходзьце да нас са сваімі ідэямі, памкненнямі, думкамі! Мы ўпэўнены, што ў вас шмат ідэй і шмат энергіі і актыўнасці, каб гэта рэалізаваць!
Давайце гэта абмяркоўваць, давайце рэалізоўваць!