Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

Профсоюз студентов

 

1Сакавік на гістарычным факультэце – гэта час традыцыйнага панавання баскетбола на спартыйнай пляцоўцы гістфаку. Мясцовыя аматары баскетбола амаль цэлы месяц змагаліся за права называцца лепшымі. Дарэчы, Кубак гістфаку-2013 зафіксаваў рэкордную колькасць каманд-удзельнікаў – сем! Дзякуючы намаганням Прафбюро турнір сапраўды выйшаў на новы ўзровень - ў некалькі разоў павялічылась цікавасць заўзятараў (жарт!). Баскетбольны марафон падараваў кожнаму ўдзельніку, кожнай камандзе выдатную магчымасць прадэманстравасць уласнае майстэрства і ўзровень каманднай падрыхтоўкі.

 

kpbЗ 11 сакавіка па 2 красавіка на пляцоўцы спартыўнай залы гістфака БДУ адбыўся “Кубак прафбюро гістарычнага факультэта па баскетболе”.

У барацьбе за галоўны трафей сышліся 7 каманд і больш за 40 баскетбалістаў. Галоўным суддзём спаборніцтваў стаў Міхаіл Міхайлавіч Цыбульскі, якому ўдзельнікі і аргкамітэт чэмпіянату вельмі ўдзячны за высокі прафесіяналізм і аб‘ектыўнасць у яго складаным занятку.

Лёс жа першага месца вырашыўся толькі ў фінальным раўндзе. Ва ўпартай барацьбе перамагла каманда “Дикие страусы Полесья”. Акрамя гэтага, аргкамітэтам турніра была вызначана сімвалічная зборная Кубка. У яе склад увайшлі Ягор Калеснік, Юрый Мароз, Маліка Гуль і Уладзімір Барташ, які таксама быў прызнаны і лепшым снайперам чэмпіянату. А MVP (самым каштоўным гульцом) спаборніцтваў стаў Аляксей Норман. Пераможцы атрымалі ганаровыя прызы.

 

У панядзелак, 4 сакавіка, на гістарычным факультэце БДУ адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя прафсаюзнага бюро. На ёй былі падведзены вынікі ўсёй працы прафбюро факультэта за перыяд з 27 мая 2009 г. па 03 сакавіка 2013 г. Са справаздачай выступіў старшыня прафбюро студэнтаў Луцэвіч Аляксандр. Да дэлегатаў таксама прамовіў дэкан гістарычнага факультэта Сяргей Мікалаевіч Ходзін і намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Бярэйшык Лілія Уладзіміраўна.

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 327-30-14
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. План проезда

Яндекс.Метрика