Суполка «Варта» на гістарычным факультэце БДУ рэалізуе праект «Памяць і Слава». Дадзенаму праекту ўжо 2 гады! Ён накіраваны на захаванне памяці аб прафесарах і выкладчыках нашага ўніверсітэта.
Кожны чалавек робіць крокі наперад у жыцці. Ён пакідае ўспаміны пра сябе, нейкія фотаздымкі, рукапісы, даследванні. Але перш за ўсё Ён застаецца ў нашых сэрцах. Аднак часам мы забываем пра гэтых людзей... Жудасна, калі мы ўсе ведаем пра нейкія адкрыцці чалавека, аднак нічога не ведаем пра яго жыццё і быт.
Мы шукаем перш за ўсе інфармацыю пра чалавека, потым могілкі, дзе ён пахаваны, і расказваем пра яго жыццё і лёс.
У межах дадзенага праекта мы праводзім пошукавыя работы на могілках г. Мінска (Маскоўскіх, Вайсковых, Чыжоўскіх і Кальварыйскіх). Затым праводзім іх добраўпарадкаванне, складаем інтэрактыўную мапу пахаванняў. Таксама ў рамках нашага праекта мы працуем над дакументальным цыклам фільмаў «Памяць і Слава».
Больш падрабязная інфармацыя прадстаўлена на афіцыйнай старонцы нашага праекту ў ВК. Вось спасылка: https://vk.com/pamiac_i_slava