Усім прывітанне, паважаныя сябры! Суполка «Варта» на гістфаку БДУ і Студэнцкі савет па якасці адукацыі і навуке запускаюць фотаконкурс да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа
- «Няма ў чалавека нічога прыгажэйшага і даражэйшага за Радзіму» - дадзеная цытата і стане тэмай. А якая яна, ваша Радзіма? Адкажыце на пытанне фотаздымкам!
- Умовы конкурсу простыя: фатаграфуйце, дасылайце вашу работу нам на электронную пошту (Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.) і чакайце вынікаў
- Дата правядзення: 26.09.2022 - 26.11.2022 (вынікі будуць падведзены да 15.12.2022)
Запрашаем усіх да ўдзелу!
19 верасня 2022 г. у рамках праекта “Дыялог культур і рэлігій” студэнты гістарычнага факультэта БДУ, у тым ліку чальцы Суполкі «Варта» наведалі касцёл Маці Божай Будслаўскай у г. Мінску.
Гутарку са студэнтамі правёў член кананічнай рады Мінска-Магілёўскага архідыяцэзіі ксёндз Францішак Рудзь. Святар расказаў студэнтам пра гісторыю хрысціянскай царквы на тэрыторыі Беларусі, пра шматвяковыя традыцыі талерантнасці і добрасуседства і адзінства паміж вядучымі канфесіямі на беларускіх землях, пра традыцыі напісання ікон і алтарных карцін і гісторыю фарміравання Санктуарыя ў Будславе.
https://hist.bsu.by/studentam/studencheskie-organizatsii/varta/naviny.html#sigProId59ab714ff8
Добры дзень, паважаныя сябры. Як звычайна, у першую нядзелю верасня святкуецца Дзень беларускага пісьменства. Суполка «Варта» вам таксама прапануе далучыцца да святкавання дадзенага дня. У панядзелак, 5 верасня чакаем вас і вашых сяброў на першым паверсе гістфака БДУ на зоне актывацыі. Вас чакаюць прыгожыя паштовачкі, цікавая віктарына, салодкія цукерачкі і файныя налепачкі! Са святам!