1. Агульныя палажэнні
Суполка “Варта” арганізуе сваю работу на прынцыпах дэмакратызму, плюралізму, патрыятызму, самакіравання, галоснасці, падтрымлівае і развівае творчую актыўнасць і ініцыятыву яго сябраў.
2. Прадмет, мэты, задачы і метадыдзейнасці суполкі “Варта”
Прадметам дзейнасці суполкі “Варта” з’яўляецца культурна-асветніцкая дзейнасць.
Асноўныя мэты дзейнасці суполкі “Варта” – пашырэнне ўжытку беларускай мовы на гістарычным факультэце БДУ, пашырэнне ведаў па гісторыі і культуры Беларусі сярод студэнцтва.
Галоўная задача суполкі “Варта” – падтрымка беларускай мовы на гістарычным факультэце, а таксама:
- садзейнічанне зберажэнню і развіццю нацыянальнай культуры, гістарычнай памяці і фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці;
- выхаванне студэнтаў у беларускім патрыятычным духу.
3. Сябры суполкі “Варта”, іх правы і абавязкі
Сябрам суполкі “Варта” можа быць кожны студэнт гістарычнага факультэта БДУ, які прызнае мэты і задачы суполкі “Варта”, спрыяе іх ажыццяўленню.
Сябры суполкі “Варта”:
- павінны імкнуцца дасканала авалодаць беларускай мовай, карыстацца ёю ў штодзённым ужытку, тым самым спрыяць выхаванню паважлівага стаўлення да яе;
- дапамагаць іншым авалодаць беларускай мовай;
- папулярызаваць перыядычныя беларускія выданні, кнігі на беларускай мове;
- папулярызаваць беларускую мову, культуру, гісторыю;
- клапаціцца пра павышэнне культуры як уласнай пісьмовай і вуснай мовы, так і грамадскіх сферах жыцця;
- быць патрыётам сваёй Бацькаўшчыны;
- удзельнічаць у мерапрыемствах Суполкі;
- усведамляць сваю ролю ў суполке “Варта”;
- павінны быць патрыётам сваей краіны і працаваць на карысць развіцця Рэспублікі Беларусь.