Дарагія студэнты і выкладчыкі нашага (і не толькі) факультэта!
Запрашаем вас прыняць удзел у мерапрыемствах Таварыства беларускай мовы, прысвечаных міжнароднаму Дню роднай мовы!
Наш Тыдзень беларускай мовы будзе праходзiць так:
- 21 лютага 2020 г. — на другім паверсе (ля Пічэты), на вялікім перапынку (11.10—11.30) цябе будуць чакаць займальныя конкурсы і шмат чаго іншага…
- 24 лютага 2020 г. — Гасцёўня цёткі Ларысы (мы думаем ты зразумеў пра якую цётку ідзе гаворка). У нефармальнай абстаноўцы з салодкасцямі будзем размаўляць з Алесем Бразгуновым - паэтам, перакладчыкам, даследчыкам старабеларускай літаратуры (45 ауд. імя У.І.Пічэты, 14:30)
- 25 лютага 2020 г. — віктарына "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай" (25 ауд., 16:10). Збірай каманду і рэгіструйся (https://forms.gle/jShk8oVFLM473Hbj6), а ад нас цікавая гульня і падарункі ўсім удзельнікам).
Чакаем усіх! Прыходзь сам і прыводзь сяброў!
Шаноўныя студэнты і выкладчыкі!
Запрашаем Вас прыняць удзел у мерапрыемствах Таварыства беларускай мовы, Прафбюро і Студэнцкага Савета па якасці адукацыі, прысвечаных Дню роднай мовы!
18 лютага 2019 г. – Беларускі музычны квіз. Знойдзем самых лепшых знаўцаў айчыннай музыкі!
20 лютага 2019 г. – Сустрэча з Кацярынай Ваданосавай – спявачкай, паэтэссай, вядоўцай праграмы “Жывая культура”.
21 лютага 2019 г. – Круглы стол па тэме “Беларуская мова ў гісторыі нашай краіны”, а на другім паверсе на вялікім перапынку Вас будуць чакаць займальныя конкурсы і шмат чаго іншага…
23 лютага 2019 г. – прагляд фільма “Вечнае ззянне чыстага розуму” па-беларуску!
Чакаем усіх!
29 верасня 2018 году а 14.30 на родным факультэце прайшоў паказ на беларускай мове класікі амераканскага кінафільма “Адзін дома ” Кріса Каламбуса. Кінапаказ адбыўся ў прыемнай сяброўскай атмасферы з печывам і гарбаткай…
Арганізатар - суполка ТБМ “Варта”!