Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

Гісторыя ТБМ

У 1989 годзе было створана Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. З ініцыятывай аб яго стварэнні выступілі шматлікія арганізацыі: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Міністэрства адукацыi, Міністэрства культуры, Інстытут мовазнаўства НАНБ, Нацыянальная тэлерадыёкампанія.

ТБМ мае статус рэспубліканскага грамадскага аб’яднання. Мэтай арганізацыі з’яўляецца распаўсюджанне і адражэнне беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры, а таксама абарона лінгвістычных правоў.

У розны час старшынямі Таварыства беларускай мовы былі Ніл Гілевіч (1989-1996), Генадзь Бураўкін (1996-1999), Алег Трусаў (1999-2017). З 2017 года і па сённяшні дзень старшынёй з’яўляецца Алена Анісім.

У раду ТБМ уваходзілі такія выбітныя асобы, якія ўнеслі велізарны ўклад у развіццё беларускай мовы і культуры: Васіль Быкаў, Янка Брыль, Алег Лойка, Максім Танк, Артур Вольскі, Фёдар Янкоўскі і інш. Сёння ў раду ТБМ уваходзяць Уладзімір Арлоў, Васіль Зуёнак, Адам Мальдзіс і інш.

Зараз у ім налічваецца каля 6 тысяч сяброў у Беларусі і за яе межамі: у Літве, Польшчы, Расіі, Украіне, Латвіі, ЗША, Канадзе, Нямеччыне і іншых краінах. У складзе арганізацыі каля 450 мясцовых арганізацый і суполак, 6 абласных арганізацый, 41 раённая і гарадская арганізацыя і 6 асобных суполак маюць дзяржаўную рэгістрацыю з правамі юрыдычнай асобы.

Адной з такіх суполак з’яўляецца ТБМ “Варта” на гістарычным факультэце. У 1989 г. з ініцыятывы дэкана П. А. Шупляка была створана суполка ТБМ з выкладчыкаў і супрацоўнікаў гістарычнага факультэта, у якое запісаліся 33 чал. Першым старшынёй суполкі стаў Ул.А.Сосна. З гэтага часу мерапрыемствы па беларусізацыі факультэта праводзіліся з удзелам актыўных сяброў суполкі. Устаноўчы сход Таварыства беларускай мовы ў БДУ адбыўся 1 лістапада 1989 г. у актавай зале галоўнага корпуса. Яго арганізатары звярнуліся да ўніверсітэцкай супольнасці з заклікам, наследуючы традыцыі Францыска Скарыны, вывучаць беларускую мову, карыстацца ёю ў штодзённым жыцці, забяспечваць умовы для бесперапыннай адукацыі на беларускай мове. Выказвалася спадзяванне, што беларускае слова загучыць на поўную сілу ў сценах нашага ўніверсітэта, а сам БДУ ператворыцца ў сапраўдны беларускі нацыянальны культурны, асветніцкі і навуковы цэнтр. Пры гэтым абвяшчаўся прынцып: «Без прымусу – мову беларусу!» Першапраходцам у справе патрыятычнага адраджэння на факультэце па зразумелых прычынах стала кафедра гісторыі БССР (загадчык – прафесар А. П. Ігнаценка). Кафедра 24 кастрычніка 1989 г. правяла Дзень Таварыства беларускай мовы.

З часам ТБМ на гістфаку прыпыніў сваю дзейнасць, але ў верасні 2009 года дзейнасць была адноўлена і пастаўлена на новы ўзровень. Старшынямі былі Алесь Лапо, Віталь Быль, Кацярына Захарава, Артур Кандраценка, Мікіта Курэпін, Вікторыя Макоўская, Вераніка Васільева, Маргарыта Шабар. Зараз старшынёй ТБМ “Варта” з’яўляецца Юрый Тамковіч.

Беларуская мова для нас – святое. Мы імкнемся не толькі яе захаваць, але і распаўсюдзіць. Адзінае, што перашкодзіць вам стаць сябрам «Варты» – гэта непавага да роднай мовы! Мы прызнаем сябе абаронцамі беларускай мовы, аднак згодныя з думкай, што мова чалавека - гэта яго асабісты выбар. Наша мэта: захаваць родную мову для наступных пакаленняў, бо ў ёй сіла і незалежнасць нашай краіны!

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus   ips

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 260-55-16
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

Яндекс.Метрика