Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

Навіны

На гістарычным факультэце адбылося святкванне Дня Народзінаў вялікага беларускага класіка У. Караткевіча! У межах "Тыдня Караткевіча" суполка ТБМ "Варта" зладзіла шэраг мерапрыемстваў. Гэта, найперш, Круглы стол, на якім у цесным сяброўскім коле адбывалася абмеркаванне творчасці і жыцця пісьменніка, кожны меў магчымасць расказаць пра месца Караткевіча ў сваім жыцці. У завяршэнне ўсіх чакаў сюрпрыз - смачны торт, свечкі на якім задулі ўсім сяброўскім калектывам.

На наступны дзень, 25 лістапада, адбылася акцыя "Магічны капялюш":студэнты і выкладчыкі мелі магчымасць атрымаць параду-цытату Караткевіча, а ў дадатак - цукерку. Завяршыўся "Тыдзень Караткевіча" эпічнымі падзеямі — першай п'есай на гістфаку "Млын на Сініх Вірах" і выступам цудоўнай беларускай спявачкі Кацярыны Ваданосавай.

Сустрэча з Людмілай РублеўскайУ чацвер, 17 сакавіка, да нас завітала беларуская пісьменніца і паэтка Людміла Рублеўская. Спадарыня Людміла распавяла пра спецыфіку і гісторыю стварэння сваіх твораў, цікавыя гісторыі з літаратурнага жыцця, адказала на пытанні слухачоў, пачытала вершы і дала парады маладым пачынаючым літаратарам. Прысутныя на мерапрыемстве маглі пагартаць кнігі пісьменніцы і бліжэй пазнаёміцца з яе творчасцю.

 

 

 

Дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. Не абмінула гэта падзея і наш факультэт. У панядзелак, з самага ранку, студэнтаў сустракалі на ўваходзе віншаваннямі. Факультэт знутры быў упрыгожаны рознакаляровымі шарыкамі, на дзвярах аўдыторый былі размешчаны выказванні знакамітых людзей пра родную мову. На перапынках студэнты мелі магчымасць атрымаць прызы, дэманструючы свае веды па беларускай мове і літаратуры, адказваючы на пытанні сяброў факультэцкай суполкі Таварыства беларускай мовы. А яскравым завяршэннем свята стаў выступ лідара гурта “Leibonik” Сяргея Башлыкевіча і салісткі гурта Ганны Рубчэні. Часам сур’ёзныя і ўзнёслыя, часам жартаўлівыя і вясёлыя песні Leibonik-аў не пакінулі нікога з аўдыторыі раўнадушным.

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus   ips

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 260-55-16
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

Яндекс.Метрика