Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

Навіны


126 лістапада ў галоўным корпусе БДУ адбыўся вечар памяці Уладзіміра Караткевіча. Вершы, песні, неверагодная атмасфера... Удзел у імпрэзе прымалі і шмат гістфакаўцаў, да таго ж, даволі паспяхова (на крайнім здымку, нажаль, не ў поўным складзе прадстаўлены ўдзельнікі ад нашага факультэта). Падзякі за выступ атрымалі: Аляксандр Духан, Кастусь Цаўлоўскі, Алег Гапоненка, Ганна Шчэбетава, Іван Цвірко, Андрэй Кімбар. Віншуем выступоўцаў! А таксама ўсіх вас са святам!

 

 

 

tbm 13 лістапада былі ўзнагароджаныя ўдзельнікі і пераможцы конкурсу вершаў “Коласаўскія чытанні”, прымеркаванаму да Дня Народзінаў нашага вядомага песняра Якуба Коласа. У выніку галасавання вызначыліся 3 прызёры:

3 месца – Ірына Бачыла (выкладчык этналогіі)
2 месца – Ігар Пятровіч (студэнт 4 курса)
1 месца – Дзмітрый Лішай (студэнт 3 курса)

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшага плёну ў творчасці!

 

 

 

Усім вядома, наколькі важнай для народа з’яўляецца яго мова. Асабліва гэта датычыцца сферы адукацыі.

Намаганнямі неабыякавых студэнтаў у 2006 г. на факультэце была створана суполка ТБМ “Варта”. Мы маем на мэце пашырэнне ўжывання беларускай мовы ў студэнцкім і выкладчыцкім асяродках, на занятках і факультэцкіх мерапрыемствах. Маем надзею, што наш прыклад не застанецца без водгуку і запрашаем да супрацоўніцтва.

Суполка Таварыства беларускай мовы “Варта”.

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus   ips

Контакты

220030 г. Минск, ул. Красноармейская, 6
тел. +375 17 209-55-98
факс +375 17 260-55-16
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

Яндекс.Метрика