Главная

Факультет

Учебный процесс

Кафедры

Студентам

Наука

Абитуриенту

Статут суполкі “Варта” на гістарычным факультэце БДУ

СТАТУТ СУПОЛКІ “ВАРТА” НА ГІСТАРЫЧНЫМ ФАКУЛЬТЭЦЕ БДУ

1. Агульныя палажэнні

Суполка “Варта” арганізуе сваю работу на прынцыпах дэмакратызму, плюралізму, патрыятызму, самакіравання, галоснасці, падтрымлівае і развівае творчую актыўнасць і ініцыятыву яго сябраў.

2. Прадмет, мэты, задачы і метадыдзейнасці суполкі “Варта”

Прадметам дзейнасці суполкі “Варта” з’яўляецца культурна-асветніцкая дзейнасць.

Асноўныя мэты дзейнасці суполкі “Варта” – пашырэнне ўжытку беларускай мовы на гістарычным факультэце БДУ, пашырэнне ведаў па гісторыі і культуры Беларусі сярод студэнцтва. 

Галоўная задача суполкі “Варта” – падтрымка беларускай мовы на гістарычным факультэце, а таксама:

  1. садзейнічанне зберажэнню і развіццю нацыянальнай культуры, гістарычнай памяці і фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці;
  2. выхаванне студэнтаў у беларускім патрыятычным духу,
  3. абаранона правоў і законных інтарэсаў, а таксама прадстаўленне законных інтарэсаў сваіх чальцоў у розных арганізацыях

3. Сябры суполкі “Варта”, іх правы і абавязкі

Сябрам суполкі “Варта” можа быць кожны студэнт гістарычнага факультэта БДУ, які прызнае мэты і задачы суполкі “Варта”, спрыяе іх ажыццяўленню.

Сябры суполкі “Варта”:

  1. павінны імкнуцца дасканала авалодаць беларускай мовай, карыстацца ёю ў штодзённым ужытку, тым самым спрыяць выхаванню паважлівага стаўлення да яе;
  2. дапамагаць іншым авалодаць беларускай мовай;
  3. прапагандаваць перыядычныя беларускія выданні, кнігі на беларускай мове;
  4. прапагандаваць беларускую мову, культуру, гісторыю;
  5. клапаціцца пра павышэнне культуры як уласнай пісьмовай і вуснай мовы, так і грамадскіх сферах жыцця;
  6. быць патрыётам сваёй Бацькаўшчыны;
  7. удзельнічацьу мерапрыемствах Суполкі;
  8. усведамляць сваю ролю ў суполке “Варта”.

president      miedu    pravo     bsu     universitet     banner gun rus   ips

bsu ru w  proyekt konstitutsii rb

Контакты

220037, г. Минск, ул. Менделеева, д. 36
тел. +375 17 360-09-14
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. План проезда

Яндекс.Метрика